На рыбалку, за карасями.
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега”.
***
Пайшоў з катом на карасёў.
Я, значыцца – лавіў,
а ён – сядзеў, аблізваўся.
А – не клюе, зараза тут,
і ўсё !
І нават кот-паганец – на мяне забідзіўся.
Глядіж ты,
фанабэрна так,
аднёсся з недаверам –
што я, як вопытны рыбак,
спаймаю рыбы на вячэру.
Дэманстратыўна мой таварыш
пайшоў кудысь ўздоўж берага.
– Рабі, дзед выгляд, што рыбачыш,
а я табе – ні ў хрэнт ня веру.
Сяжу, малюсь на паплаўкі –
ну, хоць бы крыху замутозіла...
Падалей ловяць рыбакі –
цягаюць рыбку з возера.
А у мяне – спакой, мярцьвяк !
І рыба у вадзе – ня блішча...
Мо я – няўдачлівы рыбак,
і праў у тым кацішча...
Настрой – і спахмурнеў, і скіс.
Гляжу, дзе ж мой вусаты...
Заву сябра свайго: – Кіс-кіс...
Маўляў, пайшлі да хаты.
І тут – вылазе кот з травы,
й нясе ў зубах рыбішчу…
Дзіўлюся – гэта ж як, малЫ ?
Ты што – рыбак, кацішча ?
А ён – мне карася паклаў,
і зноў кудысь пабег...
– Чакай мяне тут дзед, маўляў.
А далей – мой ты, бог...
Кот прыцягнуў аж дзесяць штук !
Канешні – па адной.
І як, і дзе спаймаў, байструк ?
Ныраў за карасямі штось на дно ?
Я – у вядэрца рыбку склаў,
й збіраю вуды, што нудзіцца –
вячэра сёння будзе спраўная…
А кот – ў таварышы гадзіцца.
Іду да хаты – кот прапаў…
Хлапец сустрэўся, мацюгаецца,
што нейкі кот – ягоны ўлоў пакраў,
і дзесь, зараза, абжыраецца.
Ад рогату – стрымаўся ледзь...
Рыбак – у возеры,
а кот – ў вядэрцы,
ловяць...
І трэба ж так кату умець !
Кажу – наловіш шчэ ты, хлопец.
На хаце – карасёў пражарыў, і надзяліў пароўну.
Садзісь за стол, мой кот-таварыш.
А заўтры –
на рыбалку пойдзем зноўку !
*+*
пад антонаўкаю, у Косава