Бярозавы сок...

Бярозавы сок...
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
 
Сакавік.
 
Сок бярозавы пацёк –
дрэвам і людзЯм...
Ну, падвесіў я жбанок –
унукам і дзяцям.
 
Ды не адзін,а цэлых тры –
Анастассі, Даньке, ды Мірону...
Жонка ў лес паслала – набяры,
сока ўнукам,
і усім – пароўну.
 
Таму, й бярозкі выбіраў –
на узгорачку,
і каб узросту – аднаго...
Дзірачкі – прасвідраваў,
жбанкі падвесіў – пабягло...
Быццам – самагон...
 
Чаго рагочаце ?!
Ну, схожасць мАе –
цвырчэнне сока,
быццам з “апарата”.
Яно, канешне, “жыдкаць” – не такая...
Дык, гэтаж ўнукам,
а не “алкашатам”.
 
Сам,
прыкурыўшы ад запалкі,
прысеў ля “піраміды” мурашоў.
Бярозы сок – ён “еліксір”,
для нутраной закалкі,
маіх унукаў-малышоў...
 
Маё дзяцінства – без цукерак...
Увесну – сок бярозы...
Потымкі – суніцы...
Тым і мацнеў...
І аніякая халера,
да гэтых пор –
ня можа прычапіцца !
 
А зараз, ў краме – усялякіх сокаў...
І назвы –
чорт збянтэжа вочы !
А – хто ?.. з чаго ?... іх панажмочыў...
Маё нутро іх піць – ня хоча...
 
І, нават сок бярозавы, з магАзіна –
чамусьці не выказвае даверу...
А ну, калі якаясь гАдзіна –
паналівала нейкую хімічную халеру ?
 
То, й не патрАвіць, можа...
А карысьці – аніякай !
Няяснасць вырабу – трывожа...
Ў якіх умовах іх там робяць ?
А мае ўнукі – не сабакі,
каб вопыты на іх праводзіць !
 
Ды і сабака, тожа ж – Божжа тварь...
Ды, і ня будзе піць сабака “хімію”,
на нейкіх там – мікробах, і дражжах.
А дзеці ад яе –
шчэ могуць вырасці “рахітамі”...
 
Урачы так кажуць, дахтарЫ...
Яны ж – вучоныя, і маюць рацыю.
Вось жонка ў лес паслала – набяры,
натурнага, у лесе,
сока значыцца...
 
Сок цвыркае, а я сяжу чакаю,
і сцерагу свае жбаночкі.
Зараза каб ня сцібрыла якая –
“Ляксір” бярозавы, натурны, для унукаў...
Няхай цячэ...
Я пасяжу...
Сядзець – ня мУка...
Я пачакаю – хоць да ночы !
*+*
26 сакавіка 2014 г. у Косава