За хлебам.
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
Раніцой пайшоў за хлебам,
ды за цукарам ў магАзін.
Дзеду што яшчэ патрэбна...
Ну, тока бабу,
разі...
Каб парткІ яму памыла,
ды трусы з кашуляю.
Ды, каб калі памру,
павыла...
Хто жа іншы –
СкУллі...
Бабу Бог падараваў,
каб хоць верыць мог я,
што хоць нехта гараваў,
калі часам здохну...
Дзеці?..
Будуць гараваць,
на людзЯх, хаваючы.
Чаго ж болей бедаваць
Жыць – патрэбна дАлейчы...
З гэтых думак тармазнуў,
на валун прысеўшы,
цыгарэтку прыкурнуў,
неяк ўраз ссумнЕўшы...
Як жа там, мая старАя...
А, раптам,
нешта з сэрцам?
Ды звалілась дзе ў сараі,
і чакае сьмерці...
Я да хаты й павярнуў,
хвалюючЫсь за бабу.
Я ж яе люблю, дурную!
Можа, токма, слаба...
За парог!
Гляжу – жывА!
І з чаго забздзеўся?
Дык, не адзін я старават –
і яна ж не дзеўка...
Баба зыркнула вачыма...
Ой, ня вочы – свёрдлы !
Хлеб, маўляў дзе,
дурачЫна?!
Супакоіўся я ўраз –
і ў магазІн папёрся...
*+*
29 мая 2013г. у г. Косава