Косовское озеро

Косовское озеро
Са зборніка "Гішторыш дзеда Алега"
 
КОСАЎСКАЕ ВОЗЕРА.
(г.Косава – радзіма Т.Кастюшкі)
***
Вось…
Май прыйшоў…
Цудоўны месяц май…
А я да возера папоўз,
з кіёчкам…
Наверсе неба смачненькі блакіт –
хоць ты яго ўдыхай,
ці – пі, як той нектар,
маленькімі глыточкамі…
 
Рака – цячэ…
Рака – журчыць…
І – цягне, цягне за сабой,
кудысьці…
Вось такжа і жыццё наша – бяжыць…
Рака пятляючага жЫцця…
 
Таму й хажу,
да Косаўскага возера,
не да ракі.
Прыхожу – пасядзець, тут – ціха …
Тут клёў чакаюць рыбакі,
і дзеці-“маракі” –
майструюць з дошак свой “Кон-Тікі”…
 
Тут – ад дажджоў збіраецца вада…
Крынічкі, з недраў, дабаўляюць моцы…
Тут – раствараецца
жыццёвая бяда…
І я – старЫ,
тут адчуваю сябе хлопцам…
*+*
5 мая 2013г. ля возера