Страна-тюрьма.

Страна-тюрьма.
Краіна-Турма.
 
Ёсць на свеце краіна,
прыглядзісь, дык турма…
Будучыня – агідная…
І Народа – няма…
 
Ёсць насельніцтва,
і - чыноўнае панства.
Тут – ніхто не вяселіцца…
Можа толькі ад п’янства.
 
Тут прыбытку – толькі паесьці…
На кватэру – грошаў няма.
А навошта насельніцтва песьціць,
калі гэта краіна – Турма.
 
Ёсць прасторы пад пашні…
І лясы, і азёры, і рэчкі.
Толькі уласнасць гэта – ня наша…
І жывема мы тут – недарэчна.
 
Тут адзін – Самадзержац.
І – халопы, астатні люд.
А будучыня, у халопаў –
памершая…
І прысуд на усіх, а не суд.
 
Ёсць краіна на Свеце,
у якой аніякага свету няма…
І на што ж тут надзеяцца,
калі ўся краіна – Турма…
*+*
Ноччу 25 ліпеня,
У Косаве, на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі, ля калодежа