Осень жизни
Восень жыцця.
Са зборніка «Гішторыі дзеда Алега».
Цякло скрозь шкло
дажджамі змучанае неба.
Кот шмыгануў, абмокшы, па падворку...
Ой, холаду у хату нацякло…
СтарЫм цяпло патрэбна…
Я зараз печку натаплю,
ствару сабе уласнае надвор’е…
Сабака мой ляжыць у кануры,
з сараю куры не вылазяць…
Паганкі-хмары разляглісь па небу…
Паходзіў певень па двары, хмурЫ…
Цяплее ў хаце…
Папіць гарбаты, разі…
З мядком, на лусце хлеба…
Заліў “Цэйлонскі чорны” кіпятком,
паціху ножык натачыў,
адрэзаў хлеба,
ды й мядком усласьціў…
Цякуць паціху думкі ручайком,
патрэскваюць паленцы у пячЫ,
ад кубачка з гарбатаю,
сугрэў нутру,
й адгон напасцям…
Бо, толькі Богу ведама,
шчэ колькі мне пажыць…
Хаця ж, здаецца, і пражыў нямала…
Сабраў пакрыху ураджай,
гарод прыбраны,
і бульба з моркваю ў падвалі,
цыбуля, у вязаначках, вісіць,
і венікі, да бані,
пах распаўсюдзілі духмяны…
Бач ты - шчэ тое-сёе ёсць,
каб крышачку яшчэ пажыць...
*+*
ноччу, на Лоджыі