Вечерние забавы.
Вячэрнія забавы.
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
Я пагледзеў перадачу
пра “блакітных”, ды “нудзістаў”...
З кімсьці трэба ж пасудачыць.
Ажно ў хаце не сядзіцца!
Ўвечар выйшаў пасядзець,
і палУзгаць семкі-семачкі.
Ды забыў парткі надзець...
А йшлі ля хаты дзевачкі...
Сталі з дзеда рагатаць.
Самі, між сабою...
І давай мяне пытаць –
без парткоў чаго я...
Я ж паважна адказаў,
што ў такусь спякоту
ў порткі ўсоўваваць свой зад
дзеду неахвота!
А яшчэ я і “нудзіст”,
і “супэр-стар-стыляга”!
Шчэ, дзяўчаты, паглядзІм,
калі з якой прылягу...
Нават семкі адлажыў,
і прыўстаў над лавачкай...
Гурт дзяўчат як пабяжыць,
З лямантам: - Ой, мамачка!
...і нікОга,
каб мяне хто матцюгнуў...
Бабы ўсе – гародамі...
Заўтры шорты нацягну.
Я, “нудзіст” ня горды...
*+*
ноччу, на Лоджжыі