Хроники жизни. Первая учительница моя.

Хроники жизни. Первая учительница моя.
ХРОНіКі ЖЫЦЦЯ. ПЕРШАЯ НАСТАЎНіЦА МАЯ.
 
Усё жыццё – ў перажываннях,
ды і ў роспачах ...
Усё жыццё - у скрыжаваннях,
ды й на ростанях ...
 
Ў дзяцінцтві даўнім
бег басы да рэчкі,
і хлюпаў носам, бо хацелась плакаць.
За нешта маці лупцанула недарэчна,
мо і за справу...
Але ж малому гэта спрэчна.
Таму і бег да рэчкі - небарака.
 
Было там месца – самае дзіцячае,
на самым крутагору,
над ляшчынамі,
дзе можна было збавіцца ад плачу,
пагараваўшы над яго прычынамі.
 
Адтуль такі абшар ...
Пакойны ды дзівосны ...
За рэчкай – сенакосны луг.
І сіні лес за рэчкай.
Дзе шчэбет птах многагалосны.
Туды і бег маляўка босы,
а крыўда-гора -
быццам груз на плечы.
... малому невядомы
клопаты матуліны няпростыя ...
Несправядліва матачка !
Ня родны я !
Куды ж цяпер
дзяцю нялюбаму падзецца ?..
Бо ў маленстве - крыўда дробная -
горам велізарнейшым здаецца.
 
- Чакай, малец ,
якое ў цябе гора ?
- Пашто ляціш, няведама куды ?
Гляжу,
а гэта дзед –
гадоў пад сорак.
Ля дуба,
такі задУменны сядзіць.
Прысеў і я, на схіле, побач,
і кажу:
- Я не малец, мне ў гэтым годзе ў школу.
- Ну, добра, не малы, але дзяліся, жук,
здарылась што?
Я ж бачу – невясёлы...
- Матуля лупцанула!
- Ні за што!
- Па задніцы!
- Лапцём!
- Пайду з двара,
і ў лесе буду жыць!
 
“Дзядок” з дакорам гмыкнуў:
- Ну, дзіцё...
Маманька пэндаля дала,
дык ён і з хаты ўжо бяжыць.
- Пакрыўдзіў маці, мабыць незнарок,
таму і атрымаў “прысмаку”.
Жыццё,шкаляр - самЫ даўгі урок,
на ім ты атрымаеш не адну адзнаку.
 
- Вось зараз, хнычаш:
-“мамка... ні за што... пабіла...”.
І ўпарта лічаш,
што: - Ня любіць.
І: -Ніколі не любіла...
 
- А, каб па жопе - “ні за што”,
так не бывае...
 
За ўсё адказ павінен несці!
Матуля – першая настаўніца твая.
За “справу” лупцане -
патрэбна і калісьці,
й дзесьці...
Бо, потым позна будзе навучаць.
Таму й сцябае па заднІцы,
каб гэта мацярынская “пячаць”,
табе дапамагла Жыццю вучыцца.
 
Прайшлі гады...
Ўжо лысіна ў мяне...
А я не забываю той сустрэчы.
Хоць дзеці, ўнукі ўжо свае, а...
Бывае маці зноў за нешта папракне,
настаўніца мая,
дык я ёй не пярэчу...
*+*
у 2012 годзе, калі маці шчэ жыла на гэтым свеце...