Грустное состояние посреди ночи
Смутак пасярэдзіне ночы.
Калі дзень засынае стомлены...
Калі гаснуць вокны у хатах сонныя...
Я сажуся на лоджыі, ў роздуме,
і гляжу на Сусьвет бяздонны.
Там, шляхІ – невядомыя, зорныя...
І, для нас – яны недасяжныя...
І здаецца – Зямля ілюзорная,
сярод Космасу неабсяжнага.
Ледзьве выпаўзлі за ваколіцу...
Захлынае паняцце гаротнае...
Каб ляцець нам, ад сонца да сонца –
не хапае жыцця кароткага.
Мы жывем – быццам дзесь на хутары...
Не заходзіць ніхто з суседзяў...
І няма нам тут з кім пагУтарыць,
і ніхто нас ня хоча наведаць.
Як прывязаныя карэннямі...
Адарвацца – не маем моцы...
Ці, зусім мы такія дрэнныя,
ці – ў Сусьвеце мы ў адзіноце.
Ціха, ў смутку, сяжу я з каваю,
і дымлю у Сусьвет цыгарэтай.
Зоркі мне мігацяць, ласкАва –
быццам я адзіны ў Сусьвеце...
*+*
ноччу, на Лоджыі