Павадак вясновы

Павадак вясновы
Павадак вясновы,
Сакавiк iдзе,
Зноўку луг вясковы,
Мокне ў вадзе.
 
Разлiлася рэчка,
На шырокi лад,
Затапiла печка,
Гоман каля хат.
 
Шпарка па гасцiнцу,
Едуць трактары,
Сонейка iскрыцца,
Ажылi двары.
 
Шчыра павiтаю,
Ранюю вясну,
Вочы адкрываю,
Стала не да сну.
 
Павадак вясновы,
Ад сваiх краёў,
Не знаходжу словы…
Тут жыццё маё…
2015 Регистрационный номер № 000134018