Старая вёска

Старая вёска
Ад шашы неўздалёку,
У бок сцяжыня бяжыць,
Там за лесам i рэчкай ,
Цiха веска стаiць.

Пакасiлiся хаты,
I абсыпаўся тын,
А на беразе мокне,
Ушчэнт разбураны млын.

I спытаў я ў вескi,
Ты мне праўду скажы,
Што так цiха стаiш ты,
Неўздалёк ад шашы?

Што схiлiла ты хаты,
Што абсыпаўся тын?
I чаму разбурыўся,
Тут на беразе млын?

Адмаўчалася веска,
Ей няма што сказаць,
Толькi птушкi ўвырай,
Зноў на небе ляцяць.

2013