Гарадок

Гарадок
Малым гарадам Беларусi прысвячаецца…
 
 
Гарадок невялiкi,
Краявiд Беларусi,
Тут iмгненняў адлiкi,
Тут душой застануся.
 
Ля калодзежа вёдры,
Пад накiдкаю дровы,
Лугавыя прасторы,
Дзе гуляюць каровы.
 
Фарбаваны штакетнiк,
Замыкнута калiтка,
Упрыгожаны летнiк,
Тратуарнаю плiткай.
 
Тут маленства ляцела,
I юнацтва спявала,
Вiшня рана квiтнела,
За акном красавала.
 
Я падрос, пасталеў,
I паехаў далёка,
Па дарозе самлеў,
Так было адзiнока.
 
Потым неяк прывык,
Але сэрца сцiскае,
Гэта мой гарадок,
Да сябе заклiкае…
2015