Зорка

Зорка
Я ўбачыў аднойчы,
Падала зорка ў небе,
Побач з месяцам падала,
Яркiм iмклiвым агенчыкам.
 
Раскiданы сузор´i прыгожа,
Як жыта на глебе,
А маленькая зорка ляцела,
Гарэла праменчыкам.
 
За начным небасхiлам,
Чаканне застыла ў вечнасцi,
А па млечнаму шляху,
Бясконцасць узнёсла iдзе,
 
Што ёй зорка малая,
Пылiнка вялiкай спрадвечнасцi,
Да бясконцасцi зорак багата,
Стаiць у чарзе.
 
I шкада неяк стала,
I крыўдна, бо так адбываецца,
Што вялiкае з дробным,
Не можа знайсцi раўнаваг.
 
У бясконцасцi зоркi знiкаюць,
У начы раствараюцца,
I дарэмна шукаць,
Не прымае Сусвет заўваг.
 
I няхай будзе так,
Калыхаюць прастораў арэлi,
I няхай гэту зорку малую,
Не трэба шукаць.
 
Толькi бачыў на небе,
Сузор´i без зоркi цямнелi,
I як Месяц без зорачкi гэтай,
Пачаў сумаваць…
  2015