Наши истоки...
Вытокі нашы...
***
Бывае,
зморышся,
да – нельга...
І марыш – адпачыць дзе,
прымасціўшысь.
Здаецца, я зусім маленькі,
і да мяне бяжыць ручай,
з майго дзяцінства.
Ручай,
з празрыстай і дрыготкай
вадой,
цалебнай у спякоту.
Здаецца,
што жыццё бяжыць наадваротку –
сустрэць дзяцінства,
як пяшчоту...
Там неба – сінь…
Прастор Радзімы – не акінуць зрокам...
Там Край дзяцінства,
матуля там жыве мая...
Усё пачынаецца з вытокаў –
бягучага з дзяцінства
Ручая...
*+*
23 студзеня 2014 г