Июнь. Раннее утро. Коссово.
Чэрвень. Раніца. Косава.
***
Я прачнуўся росным ранкам…
Сонца шчэ ня выпаўзла з-за лесу…
Я прысеў, чакаючы яго, на ганку…
І блукалі думкі мае дзесьці…
Прачыналісь птушкі ў бліжнім гаі…
А над лесам – неба румянела…
Мае думкі дзесьці там мільгалі…
А аб чым – незразумела…
Бо, сядзець вось так –
ў дрыготкай рані…
Як – нованароджаны і бесклапотны…
Быццам Дзень – табе падараваны…
Выпадае рэдка –
у жыцці самотным…
*+*
Мінск, Лоджыя - Косава, Антонаўка