Памежнік і дзед.

Было надвор’е неблагое,
Каровы пасвіць – добры дзень.
Таму ў спагадлівым настроі
Пагнаў жывёлу ў поле дзед.
Каровы любяць ежу смачну,
Не будуць есці абы-дзе.
Такі расклад для дзеда значны:
Любіў напасвіць добра дзед.
Таму дзед выбраў накірунак
На Смолянку, на ўскрай Мяжы.
Мяжы з братэрскай Украінай.
Там паша смачна- знай ляжы.
Паслісь каровы да абеда.
Пад’ела быдла- будзь здароў!
На сэрцы хораша для дзеда…
Аж бац! Бы грымнуў гром:
З’явіліся памежнікі ля дзеда
З вялізным,шэрым ваўчаром.
- А ну-ка, дзед, зганяй цялушкі!
Тут пасвіць нельга! Зона тут.
А то ваьму цябе ў наручнік
І дам да арышту маршрут.
 
 
 
А дзед збянтэжана ўздыхае:
-Якая ж зона тут, сынок?
Паўсотню год касой махаў тут.
У балоце гразнуў па пупок.
А межы тут былі заўсёды
Паміж пакосамі, а не людзмі.
Не раз’яднаюць мяжой народы!
Сабе да глузду ты вазьмі… .
- Дзед, філасофію пакінь ты…
Мяжа вунь там,а зона тут.
Табе даю я для знікнення
Пяць хвілін. Понял? Пять мінут.
 
-Ды пачакай, салдацік, не гарчы!
Мяжа вунь дзе, аж за вярсту.
Ты там павінен сцерагчы
Мяжу на доблесным пасту!
- Пяцьсотметровая адлегласць
Мяжы дзяржаўнай ў забароне.
Без спец, на тое, дазвалення
Не праляціць туды й варона!
- Ну і дзівак жа ты, салдацік!
Няўжо й варон ужо лічыш ты?
- Ну, годзе дзед языкам пляскаць.
Зганяй адсюль свае скаты!
- Пакуль са мной ты лясы точыш-
Там за мяжу абоз пайшоў.
Дык тое бачыць ты не хочаш!
Мяне парушнікам знайшоў!
А малачко сгушчонае дык смокчаш?
І гавяду тушоную ясі,
А селяніна разумець не хочаш…
На кія, ды бяры й пасі!
І дзед сваю кульбаку кінуў,
Жучку клікнуў і пайшоў.
Салдат кароў зганяць пакінуў.
На плечы ўскінуў рэчмяшок.
- Дзед! Пачакай!- злагоднеў воін.
- На ўскрайку зоны ты пасі,
І зрэшты ведай, што на зону
З сабою пропуск ты насі.
-Адну цялушку я трымаю,
І ў месяц толькі адзін дзень
Чаргу сваю я адбываю.
І хто ж той пропуск выдасць мне?
І дзе?
- А пропуск выдадуць ў Пінску.
Памежнага атрада камандзір.
- Салдацік! Ты над старым не кіпся,
Бо пропуск ёсць ужо ў мяне… у жвір.
 
Дзед скіраваў кароў на Копань.
Памежнікі пайшлі мяжою ўздоўж.
І агартаў іх вартаўнічы клопат,
Пякло іх сонца і мачыў іх дождж.
П. Чічік.