Нарадзіўся ў Беларусі

Нарадзіўся ў Беларусі
Ў невялікай вёсачцы.
Жыву добра – не журуся,
Спяваць, нават, хочацца!
 
Эх, спявай душа,
Весяліся, радуйся!
Тады будзеш у пашане –
Калі не пад градусам!
 
Век спявала Беларусь,
І ў бядзе, і ў радасці.
Спяваў Янка і Гаўрусь
У юнацтве і ў старасці.
 
Эх, спявай душа,
За сонейка дзякуй!
Жыццё – божая імша,
Бо жывем са смакам!
 
Моладзь з’ехала, дзе лепей…
Састарэла вёсачка.
Не адзіным жыве хлебам –
Спакусай маркоціцца!
 
Эх, спявай душа,
Пра вёсачку родную!
Набліжаецца мяжа,
Ды не агародная…
 
Пэўным крокам у далёкасць,
Да пэўнага фініша,
Прыйдзе вёска з ясным клёкам –
Позна будзе ўваскрашаць!
 
П. Чічік. 10. люты 2015г