Восень

Жыцця майго восень зазірнула мне у вочы,
Погляд мой затуманіла урэшце,
Жураулёу разгалоссе, адлятаючых з поуначы,
Такі сум пакідаюць у сэрцы.
Жыцця майго восень сівізною, бы шэранню
Чупрыначку пафарбавала.
Мне прызнаць давялося—маё лета не вернецца,
Бо пражыу я даволі нямала.
Толькі восень жыцця не прыймае душа.
Ёй вянуць, марнець-- нуль жадання.
Чуе уздым пачуцця, справы каб вырашаць.
Пажыццёвага хоча кахання!
Сэрца хоча кахаць, а душа песні пеці…
Прэч асеннюю слоту размоуную!
Усе нягоды адолець,перадаць скарбы дзецям,
Бо і восень бывае цудоунаю!
 
Чуе уздым пачуцця, справы каб вырашаць.
Пажыццёвага хоча кахання!