Деревенские будни

Деревенские будни
ВЯСКОВЫЯ БУДНі.
 
Пайшлі з унукам
ладзіць лаўку.
Што пад антонаўкаю,
ля калодзежа.
Унучак мой, канешне, шчэ маляўка…
Але…
Там-сям, сім-тым, ды й дапаможа.
 
Бо, цяга ёсць да працы,
калі з дзедам.
Цікавіцца…
Глядзіць, як справа йдзе у дзеда…
І мне – спакой,
бо пад наглядам,
бо – жыЎўчык-непаседа!
Улезе ўраз – куды ня трэба!
 
Нясе за мною малаток з цвікамі,
а я – слупкі, пад лаўку,
ды – нажоўку.
Аж тры гадЫ
дажджы змагаліся з слупкАмі…
Згнаілі…
Патрэбна
ўгрунтаваць слупкі паноўку.
 
Прыселі, каля лаўкі.
Па-сур’ёзнаму
абгрунтавалі план працоўны.
Малы…
А – патрабуе, каб яму
тлумачыў дзед, не “абы як”,
а па-“спяцоўнаму” …
 
Абмазгавалі.
Выслухаў “паважныя парады” ўнука,
ды й за справу, па-працоўнаму.
Бо, гэта толькі “з боку” –
просценькая “штука”,
лавачку падгніўшую ўмацоўваваць!
 
Падкапалі слупікі, разгойсалі
лавачку, удвух –
унучак тут тады навошта –
выцягнулі,
і – замест гнілля, ўжо моцныя
слУпікі прыбілі к дошкам.
 
Тут ужо унук стараўся…
Малатком,
у захапленні, ў шчасці, блямцаў…
Дзед, яму – такую Справу даў!
Нават,
калі “пападаў” па пальцам,
войкаць – войкаў…
Але, Справу – не кідаў!
 
Укапалі.
Ўтрамбавалі,
слупікі каменнямі.
І селі. Ўдвух.
Крапка-а-а, хал-л-лера, лавачка…
Паубіваў унук цвікІ,
надзейна!
Пахваліў…
Й, пайшоў мой ўнук да іншых “справачак”.
 
А цераз нейкі час,
не, не выпадкова,
а каб надзор за ўнукам мець,
выглянуў,
а там – дзяўчат вясковых
паклікаў ўнук,
на лаўку – пасядзець…
 
Усадзіў.
Хадзя-і-ін… Гаспадар…
І рукамі машыць, так старанна…
Спавядае,
спрытна як рабіў удар
па цвікам, як Майстар спраўны!
 
Потым палец паказаў,
пабіты…
Разглядалі…
З захапленнем, з спачуваннем…
Я і ня ведаю,
аб чым вялі бяседу далей –
проста дзеці,
пад антонаўкай,
на лаўцы ля калодзежа,
гурточкам спачыналі…
*+*
у маі 2013г. у Косава