Сон отчаяния
"Сон роспачы".
Жыццё цікавасці ня мАе,
калі Кахання ў ім няма.
Я ў снах цябе не сустракаю –
раней, ты прылятала ў снах...
І тыя сны – зачараванне.
Ты там, Каханая – была,
і мы танулі у нірване
любоўнай негі і цяпла...
Мы – узляталі у паветра,
імчалі ў гай, да старых дрэў,
і нас, на ветцы, гойсаў ветрык,
і мабыць, быў мяне мудрэй...
Бо, ён нашэптваў пра Каханне,
якое лёгка так згубіць,
пра шчасце кожнага спаткання –
ім, як апошнім, трэба жыць...
А я, учора – быў ў бяссонні,
і прапусціў сустрэчу ў сне,
і ты пакрыўдзілася – сёння,
не прыляцела да мяне...
Мне засталіся сны-прасторы,
дзе неба сінь, дзе любы гай,
дзе я – адзін,
і лісцеў шорах,
дзе марна клічу –
прылятай...
*+*
ноччу, на Лоджыі