Жизнь - наш Дом

Жизнь - наш Дом
Жыццё – наш Дом.
 
Ня ведаю – галоўнае ў жыцці што
вам...
А я жыву, з жыццёваю прастораю,
і не зьбіраю ў Памяць хлам –
душа каб не зрабілась хвораю.
 
Ад зайдрасці, і крыўды ўсё што –
хлам !
Хвароба непрыкметна разрастаецца,
і выстаўляе на такі вас Срам,
што з вамі – аніхто ня хоча знацца.
 
Самаўзвышэнне аб сабе,
і фанабэрства –
паказушная хламіда.
Самаўсхваленняў накладзіце хоць штабЕль –
а хламны сметнік, а не піраміда.
 
І, каб ня рушыла жыццё маё Бяда,
жыву я – добрымі пачуццямі сагрэты.
Цаню ўсё тое –
што на сёння Бог мне даў.
А то ж, глядзі – Ён адбярэ і гэта...
*+*
ноччу, на Лоджі