Жыццёвая страта.
Даўным-даўно было калісь –
дзяцінства,
з самым дзіўным Краем.
Найлепшым Краем на Зямлі.
Здаецца зараз –
быў ён Раем...
Бо смешна з тых малЫх турбот,
якія нас перапаўнялі;
і з велізарнейшых гарот –
як, нам тады, здавалась мАлым...
Жыццё прымалася быццём,
не ўсведамлялі асалоду –
якое шчасце быць дзіцём,
і мець дзіцячую свабоду...
Ляцець кудысьці страмгалоў,
у Край дзіцячы, ад дарослых –
усё было там для малОга,
усё – неверагодна проста...
Даўным-даўно гэта былО –
жылІ мы ўсе ў Дзіцячым Крае...
Той Край, ужо так павялось –
Час немінуча забірае...
*+*
ноччу на Лоджыі