Бывай, мой Коссово, бывай

Бывай, мой Коссово, бывай
З рання дожджык –
несканчаемы.
Неба шэрае і мутнае.
Быццам жнівень адчувае
развітанне хуткае...
 
Ад’язджаць пара з мясцін,
дзе ня госцем я.
Дзе душу сваю ўзрасціў...
Ад’язджаць пара,
хутка з Косава.
 
Вечар, яблыня, і стол,
ля калодзежа....
Дзесьці ў небе, там,
Хрыстос,
з Багародзіцай.
 
Што за справы у багоў,
я – без допыту.
Мне хапае сваяго
клопату.
 
Я сяжу пад ліхтаром...
Лісце – шоргае...
І няма штось камароў.
Можа сорамна...
 
Што даволі доўгі Час,
кожным вечарам,
не было ад іх мне спасу,
аж скалечылі...
 
Кавы кубак,
цыгарэтка...
Пасядзелкі позьнія.
Ёсць на Свеце месца гэткае –
горад Косава...
 
Ёсць хацінка тут свая.
Двор з калодзежам.
Тут мне кожны – як сваяк.
Ці, як сЯбра –
кожны мне...
 
Вось і дожджык перастаў...
Разышліся хмары.
Зорнай ночы чысціня –
ў развітанне дАрыцца
 
Я вярнусь сюды ізноў.
Ты мяне не забывай...
З дому мне пара дамоў.
Бывай,
мой Косава,
бывай...
*+*
23 жніўня 2013г. Косава.