ПАТАЕМНАЯ СУТНАСЦЬ.

ПАТАЕМНАЯ  СУТНАСЦЬ.
Крычала Нешта невядомае ў начы…
Пужала ?
Ці само перапужалася ?
Хацелася кудысьці ды ўцякчы,
ад жаха…
ці ад жалясці…
 
Сабакі забрахалі беспрычынна…
І певень кукарэкнуў недарэчна…
І я да іх трывогі далучыўся –
узяў, ды і завыў ад нечага…
 
І напрач пазаціхлі ўсе адразу…
І разляглася Ціш паўсюды…
Бо выла у начы не нейкая зараза,
а чалавек –
драпежнік самы люты…
*+*
уначы, няведама дзе...