Непакой апўначы

Непакой апўначы
Цішыня,
ды –прастора...
Ў небе – зорачкі-Сонцы...
Вечнасць часу – дакорам...
І, Сусветнасць бясконцая...
 
Што ж сяжу я на хаце...
На маленькай Зямельцы...
Тут – Сусвет не канчаецца...
Там – бяскрайнія месцы...
 
Паімчуся я коннікам
ўздоўж па Млечнаму Шляху...
Невядомага колькі...
Зведаць, хопіць ці часу...
 
Дай жа Вечнасць мне, Божа...
Дай мне часу магчымасць...
Покліч зорак трывожа...
І заве далячынне...
 
Перад гэтым Сусветам
месцячковае – меркне...
Дай жа, Божа, паэту
Час жыцця – непамерны...
*+*
У 3 гадзіны ночы 19 ліпеня 2013 г.
на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі,
у горадзе Косава...