Я ПАЕДУ НА РАДЗіМУ
Я паеду на радзіму…
Да дзіцячага двара…
Край каханы, край ДашкОўскі…
Падзялюсь з ім, што збылося…
Дзесьці там, пад небам сінім,
каля дуба, ля Дняпра,
на адхонах прыдняпроўскіх –
там дзяцінства засталося…
Я паеду на радзіму…
Дачакаюсь тут я лета,
летняй, ранішняй расы…
Анікому не даступен…
Тут я свой, я не чужак тут…
Скіну з ног я сандалеты,
і пайду, пайду басы…
І запырскаюць з-пад ступняў,
між травінак, лягушаты…
Я паеду на радзіму…
Там нахлынуць успаміны…
Я вярнусь ў дзяцінства Час…
І пайду знаёмай сцежкай,
ўсё навокал тут мне звычна…
Край ДашкОўскі, край мой мілы…
Ты мне даў жыцця запас,
і паводзін незалежнасць,
і жывой вады з крынічак…
*+*
…уначы 24 мая 2013г.