РОЗДУМ…
Шчасце чалавека –
у самім Жыцці...
А Жыццё –
у марах,
і бясконцай працы.
Клапатліва мару узрасціць –
Час патрэбен,
плод каб дачакацца...
Сад развесці.
Хату збудаваць.
Ды й нашчадкаў
ўзгадаваць патрэбна.
Марыцца,
што будзем векаваць,
ў старасці,
сярод сям’і,
ды з хлебам...
Пашам глебу.
Зерне высяваем.
Марамі жывуць –
старыя з малымі.
А Жыццё
ніяк не паспявае
ўслед,
за марамі...
*+*
надвячоркам, на Лоджыі