Сон Бессмертия...

Сон Бессмертия...
"Сон бессмяроцця..."
 
Прысніў я сон,
пра Дом дзяцінства.
Як я стаяў каля яго,
ля гАнка...
Чакаў,
з надзеяй,
цярпяліва –
што зараз выйдзе з Дому мамка...
 
І скажа:
– Дзе хадзіў, сыночак ?
– Чаму так доўга не было на хаце ?
І я пабачу,
што мамулі вочы –
мяне зусім не вінавацяць...
 
Я кінусь да яе,
дзіцяткам –
прыткнусь да матчынага сэрца...
І абарваўся сон мой,
раптам...
Мой сон –
ты маме не даеш памерці...
*+*
29 снежня 2014г.