Беларуская казка про Ивана-Недурака.

Беларуская казка про Ивана-Недурака.
Запрасілі да цара.
Справу меў ён нейкую...
Я ў адказ:
- Мо, ў другарА!
А мне - каб ня мЕшкаў я...
Бо, цар табе - не прэзыдэнт...
Цар – усіх павЫшай...
Кінуў ў торбу я прэзэнт,
падцягнуў калЫшанні,
сеў на старага каня,
і еду да палацаў.
Я ж, не нейкая сьвіння,
каб з царом ня знацца.
Ён, канешне з няумех,
на рОзум - крывавАты...
Але ж...
Цар – таксама чалавек,
хоць і дуркаваты.
Бывае, розуму няма...
Справу парашАць якую...
А тут, мудрОная, яна,
справа... і не рашыць цару яе...
Тут патрэбен мужычок,
да спраў ўсялякіх звыклы,
каб, пачасаў свой мазжачок,
і рашэнне выклаў.
Еду, ціха, не ганю
коніка, чаго там...
Пачакаюць, не згніюць
справы й без спяхоты.
Еду, пЕсянку пяю,
ў думках – пуставата...
Мудрасць я сваю цаню.
Думаць – ранавата.
Вось прыеду да цара,
выдась закавырыцу,
будзе ў той час і парА
пачасаць патыліцу...
Ля палаца асадзіў,
коніка, аўса падвесіў.
Так... па палАцам не хадзіў...
І куды ж тут лезьці?
Ну, й шурую напрамкі,
цераз сені царскія.
Пад нагамі байструкі
шлындаюцца з цацкамі,
дзеўкі царскія снуюць,
пырскаюць ў далоні...
І тут, праходу не даюць,
стражы, як калоны
мармуровыя стаяць,
з ружжамі і шаблямі...
На мяне тут паляваць?
Шугануў бы грАблямі…
Ды, граблЁў са мной няма.
Трэба дыпламатыя...
Глядзь, царыца прэ, сама
крыху дуркаватая.
Размалёваны ўвесь твар,
быццам яйка ў Пасху…
- Пойдзем, бо, чакае цар,-
кажа мне, так лАскава...
Во, які прыём у іх...
Дарам, што – царыца...
Дзеравенскім, ды прастым,
можа й пакланіцца...
Не... Здалося толькі так,
што зАраз зробе “кнікцан”.
Я для яе – Іван-дурак,
а яна – Царыца…
Завяла у царску хату.
За сталом, сярод палатаў,
хмурны цар сярбаў гарбату.
Выгляд дзікі, дуркаваты...
На царыцу так зірнуў!
Што тая – шась уміг адселя!
Чую, справы, хоць ў труну...
Бо, няма ў цара вяселля...
Я – прысеў. Маўчым. Чаго?
Але, чакаю “аткравення”...
І, маркую, тут “бягом”
не выдавай Іван рашэння.
- Хочаш быць, Іван, царом?
- Хочаш – вацарЫцца?
- Аддаю табе карону,
і сваю царыцу!
- Аддаю табе усЁ!
- А царства – залатое...
Дурань я... А не – Асёл...
Штосьці тут “ня тое”...
Слухам поўніцца зямля...
Й слух той, лямантуе –
распрадаў Ён царства, бля...
маць яго... такую...
Слух ідзе, даўгі цара
ужо – паболей царства.
- А можа, Ваня, ў “выбарАх”
хочаш паучастваваць?-
падбівае мяне цар
ў бЕсядзь палітычную...
-Грошай я падкіну...
Дам, ў ва што хочаш тыкай іх...
 
- Нахран мне,-
кажу, - твой “дар”,
царства запазычаннае.
- У мяне – ня згніўшы Двор,
бульба урадзІцца…
Сьвінка, куры...
Ёсць тапор -
ад злЫдзеняў адбіцца.
Лес з грыбамі, з рыбай рэчка,
неба чыстае, прастор...
А тваё царства – недарэчнае...
Ты ж яго – ў дзярмо запёр!
Плюнуў я на пол харомаў,
выйшаў, коніка пагладзіў,
і, пакіраваў, к сабе, да дому.
Што мне царства... Тожа ж - "шчасце"...
Дома – лАцьвей.
*+*
(лАцьвей - лучше).
Уначы 2 сакавіка 2013г. на Лоджыі
(**лАцьвей - лучше).