Разговор с мышами

Разговор с мышами
*РАЗМОВА З МЫШАМі"
Са зборніка “Гішторыі Дзеда Алега”
***
Раз, пад вечар, цераз двор
прэ мышыная сямейка.
Затрымаў.
І пагутОрыў,
што за хвароба нейкая
вас пагнала са двара ?
Можа дрэнна вам ў хляву ?
То лезьце ў пограб, дзетвара…
І не бярыця ў галаву,
што кот на вас мой зЫркае…
Хвост, заразе абарву !
І капцюры павырву !
 
Вы ў хадзяйстве, можа й не
да якой карысьці…
Але жыць ў хляву, ў гаўне…
Разі ж гэта жЫцце ?
Калі Бог вас нарабіў,
дык ня мне судачыць…
Я ж ня нейкі там дзябіл,
дзеля чаго вы,…
значыцца…
 
Кажуць, нейкі быў Патоп…
Усіх жа…
Напрач патапіла…
А вы – жывыя…
Знама то –
вас у Каўчэг пусцілі !
ЗначыццА быў нейкі Сэнс,
на “за вас”, у Бога…
То і жывіце у мяне.
Вас ня вельмі многа.
*+*
У Косаве, надвячоркам