А на матчыным падворку...( на беларускай мове)

А на матчыным падворку...( на беларускай мове)
А на матчыным падворку
Водар яблык, ды адчаю,
Бо ніхто нас год каторы
Тут у госці нее чакае.
 
Шэпчуць матчынай гаворкай
Дуб вялізны, ды бярозы.
І губляюць ноччу зоры
Ні то росы, ні то слёзы.
 
28 10 2018
М Шадуя