Пожелания учителям ( Пажаданні настаўнікам)

Дарагія настаўнікі,
 
Хай кожны дзень Вам адкрывае
Свае скарбонкі-таямніцы
І вашы сэрцы наталяе
Здароўем чыстае крыніцы.
 
А пазітыў усёй планеты
Падорыць Вам свае ўсмешкі,
Складзе ў цудоўныя букеты
Ўсе кветкі з шчасцем ўперамешку.
 
Сяброўка-восень залатая,
Нібы з якой чароўнай крамы,
Вас падарункамі здзіўляе
У гэты дзень цудоўны самы.
 
І з аптымізмам незлічоным
Яна над кожным раскрывае
Кахання цуды-парасоны.
Па ім туга няхай сцякае,
 
Цярпенне Ваша не пральецца
Праз край напоўненае чашы,
У сэрцах вучняў застанецца
ЛЮБОЎ, АДДАНАСЦЬ, ЧУЛАСЦЬ Вашы!
 
парасоны (белорусский)-зонтики
крама-магазин
туга-печаль