Прабач мяне...
Не прабачай мяне
за палымянае каханне!
Я ім жыву - і сэрцам і душой.
Хвіліна без Цябе - мне пакаранне,
дзень без Цябе – бязлітасна прайшоў!
У пакутах, па начах,
пісаў табе, мо і няўмела,
ламаў алоўкі, і паперу рваў…
бо сэрца маё пела, пела…
І думкі, з хваляваннем, я нясмела
ў вяночак-вершык сабіраў…
Не прабачай мяне,
за вогнішча кахання!
Пакутую, хварэю я Табой…
…і ведаю, мая любоў,
калі Цябе не будзе ў маім Сьвеце,
ніхто не ўспомніць аб паэце,
бо на прасторах міраздання
я згасну
з іншаю любой…
Таму…
Не згасне
полымя кахання, не!
Я стану зоркай,
буду зіхацець Табе і ў поўдзень!
І прыйдзе Час,
і ён нас не міне –
адзін к другому
шлях мы знойдзем!
Кахаю !
А таму –
прабач мяне...
*+*
у Мінску, на лоджыі