В гости к Богу

В гости к Богу
Са зборніка “Гішторыі Дзеда Алега”
 
Сабраўся ў госьці я.
Да Бога.
Прыемна можа яму будзе.
Дай, думаю, зайду,
без запрашэння.
Не асудзе...
Пашкадаваў я Бога – Вечны Ён…
А Вечнасць – гэта ж...
Вельмі доўга...
 
А Ён – Адзін…
Адзіны ва усім Сусвеце !
Цяжар, напэўна,
Богам быць Адзіным Вечна ?
Прыду я да Яго,
такі дабрак-радзецель...
Пагутарым удвух,
аб тым і сім,
аб нЕчым...
 
Таго-сяго у Бога паспрашаю я...
А можа Ён
мяне аб чым спытае...
Іду па Вечнасці,
пакрыху,
не спяшаюся...
Бо Вечнасць Божая
ой-ёй якая...
 
Ійшоў да Бога я,
ійшоў...
Ды бачу – пастарэў...
Бо йсці па Вечнасці бясконцай цяжка...
І супыніўся я...
Бо Бога – не сустрэў,
на ўсёй жыцця працяжнасці...
Да Бога ў госьці...
Дурань стАры...
Ты як такое ўдумаць мог !
И Ён адкрыў мне
вось якую спрАву –
нішто пад Месяцам ня вечна...
Нават я - ваш Бог...
*+*
ноччу, у Мінску, на Лоджыі