ТУТЭЙШЫ

ТУТЭЙШЫ
Са зборніка "МінскіЯ Хронікі"
 
Беларусь – ты мая уцеха.
Беларусь – мой Вялікі Кут.
І я – нікуды не з’ехаў,
бо,
нарадзіўся ТУТ.
 
Заву Беларусь Матуляю,
я іншаю б – не хацеў.
Краіна мая – утульная,
пяшчотная да дзяцей.
 
Краіны бываюць лепей,
так кажуць,
ня ведаю я.
Мне матчына лустачка хлеба
смачней,чым чужы каравай.
 
І я – нікуды не з’еду!
Пакуль ТУТ пануе Тать.
Як сын Беларусі,
ведаю,
што грэх у бядзе
Матулечку пакідаць.
 
Гэй, вы!
“змагары-эмігранты”,
Ў Парыжах ды Прагах асеўшыя,
шыкуюце ТАМа на “гранты”,
а Матачка ТУТ захварэўшая…
 
Хвароба – на ўсю Краіну!
Паскуднейшая Зараза…
Я Маці сваю – не пакіну,
калі паміраць,
дык разам…
 
А, як у жыцці ТАМ, недзе,
мяне не цікавіць,
паверце…
І я – нікУды не з’еду,
з Матуляю буду - да смерці!
*+*
надвячоркам у Мінску, на Лоджыі