Я не знаю...

Я  не  знаю...
Беларусь. Я ня ведаю...
 
Я ня ведаю прычыны –
ад чаго балiць Душа…
Век другi зусiм – навокал:
лямпачка, а не лучына,
шклянка,
з нейкай кавай «Мокка»…
Я ж стары ужо даволi,
а пачуццi – малыша…
 
Я ня ведаю нагоды –
ад чаго за ўсё пакута…
Ну, здаецца ж, дрэнь – чужая…
Ну, чужая…
Не мая!
Ёсць скатыны ў народзе –
чалавечнасць не зважаюць -
паважаюць Гультая.
 
…роспач, гнеў, i – смута…
Я ня ведаю i Сэнса –
дзе Разумнасць?..
Што змянiлась ад Хрыста?..
Паўсямесна дэкадэнцтва:
хамства,
злобства,
пустата…
I забойстваў буйнасць…
 
Пэуна, Вера толькi ў гэтым –
жыць i не зважаць!
I нiколi не мяняць сябе – нiколькi !
I не здраджваць добрым мэтам,
забаяўшысь болю.
I сяброў,
за гэта ж –
паважаць!
*+*
вечар, Мінск, Лоджыя