​Рэтраспекцыя.

Ціха вее завіруха,
Зорка ў небе ззяе,
У родным краі ўсюды глуха,
Толькі нехта грае.
 
Грае, грае пра нядолю
І пра злосны лёс.
Ён не чуе нават болю,
Не хапае слёз.
 
Дзе ж вы, дзе ж вы, беларусы?
Што маўчыш ты, люд?
Хопіць мо быць пад прымусам,
Марачы пра цуд?
 
Хоць наўкол адна бядота,
Дома ні граша,
Хай жыццё – адно балота –
Лепей ёсць – душа.
 
“Стань на ногі, беларус!
Годнасць ты не пэцкай!
Непатрэбны гэты груз
Скінь!” – сказаў Гарэцкі.
 
“Нам хутчэй бы да святла
Трэба выбраць шлях,
Наша мова каб жыла
Хлебам на палях.”