МінскіЯ ХРОНіКі. ХРОНіКА СНА Ў ЗіМНЮЮ НОЧ 2017 г.

МінскіЯ  ХРОНіКі. ХРОНіКА СНА Ў  ЗіМНЮЮ НОЧ 2017 г.
Прысніўся сон мне сёння ноччу –
напэўна сэрца закіпела...
Гляжу – натоўп.
С чагось рагоча...
Стары я, падыйшоў нясмела,
прасунуўся сярод гыгальства,
цікаўлюсь, што жа тут за цырк ?
Мужык, у фуражцы генеральскай
мятлой нязграбна па асфальту – шмырк, ды швырк…
Дзіўлюся - голы ! Можа бомж няўдалы ?..
Фуражка... Фартух,.. каб не баўталісь прычындалы...
...і ўсё...
А ззаду – зад .
Пытаюсь у людзей: -Мо,гэта – вор, ці нейкі іншы гад ?
-Ды не, дзядуля, гэта наш вярхоўны Цар !
-Чаму ж ён пры мятле, чаму да працы квёлы ?
-Адзелі б папрыстойняе хлапца…
-А то... Кароль... і, раптам – голы...
 
Народ жа мне распавядае,
што ўсё было у іхняга Цара:
адзёжа спраўная, такую, дзед, ты нават і ня бачыў,
карэта лічная з вайсковаю аховай…
і лічная валютная "заначка",
зямлянка каралеўская з электроннаю засовай…
На ўсё на гэта - нашы грошы страціў,
яшчэ, зараза, у суседзяў назаймаў…
Прадаў, халера, бульбу чужыняцкім странам,
і крэдытораў... в обчам-то...
паслаў...
 
А мы рагочам,дзед,з сябе – дурных.
Бо колькі год нам ад яго бранныя словы…
і абяцанкі горак залатых.
А зараз бачым, праўду,
Цар наш – голы.
*+*
Вечар, Мінск, лоджыя...