МінскіЯ Хронікі. Гады 1794-2017-й.
Краіна мая,Беларусь,
ты – змардована…
Трасе ліхаманка:
Ў хваробу – з хваробы...
Свабоды расточкі
вар’яцкі аборваны,
каб не было ў нас
жыццёвай спадобы…
Краіна мая,Беларусь,
ты – знясілена…
ЛюдцЫ беларускія,
мы – ўжо халопы…
свабоду “Улада”,
як жыта скасіла,
каб не было ў нас
жыццёвай спадобы…
Краіна мая,Беларусь,
ты – знасілавана
пачварамі,
ды ваўкалакамі злобы,
каб толькі ў Расеі
халопскі прасіла,
каб не было ў нас
жыццёвай спадобы…
Краіна мая,Беларусь,
ты – дзівосная!
Ачніся!
Паўстань жа
з кален забыцця!
Яднайцеся людзі ў Народ!
Бо ў роду халопскага -
ня будзе ніколі
спадобы Жыцця!
*+*
У Мінску, ноччу, на лоджыі...