пра тое ж
Заставалася часу крыху
На сапраўдна-кранальныя рэчы,
Міма плыў жыццяў дробязных вечар,
Шкадаванняў цяжар, подых нечы -
Мы блукалі на звыклым шляху.
У кішэнях ж пытанні цвілі,
На якія не малі адказу,
Бо ўслых не казалі ні разу
Сутнасць тых мудрагелістых фразаў,
Што хавалі душу ў кавылі.
Рукі моцна паліў болю жаль
Намі зробленных некалі справаў
Ды таксама імкненняў яскравых,
На якія, лічылі, без права.
Вось іронія - кпіны, амаль.
А навошта глядзець па баках?
Не падкажа табе чалавеча
Пра сапраўдна-кранальныя рэчы,
Толькі позірк свой кіне авечы.
Усё, што трэба, трымаеш ў руках.
А пакуты адкуль? Прагнасць енчыць.