Успамiны

Успамiны
Бывае часам па вясне
Нi то у мроях, нi то ў сне
Я бачу хату i садок,
За хатай рэчачку, лясок
Ля хаты бацька, мацi, конi,
Сядзiць старая на услоне,
Аб нечым мацi цiха бавiць,
А бацька агарожу правiць.
Смяецца мацi, голас звонкi,
Сусед Яўхiм прыйшоў за жонкай.
Злуецца дзед: «Чаго кабета,
Расселася, ты так да лета
Язык свой прамянцешыш лоўка,
А што не доена кароўка,
Табе да гэтага – анi,
А ну, хутчэй домоў ганi».
Умяшаўся бацька: «Кiнь суседзе,
Лепш сам прымi удзел ў бяседзе».
Тытунь дастаў i спраўна, хутка
Зрабiў для дзеда самакрутку.
Адразу дзед палагаднеў
I на услон да бабкi сеў.
На плоце дружнаю сямейкай
Дзятва, як тыя верабейкi,
Жукоў пiльнуе, каб уволю
Набегацца па наваколлi.
А веска вечарок чакае.
Гармонiк дзесьцi цiха грае,
Чуваць дзяўчатак галасы,
Сцямнела, зорак рой касы
На неба высыпаў, і маці
Чакае на вячэру ў хаце.
Чаго тут толькi не стае,
Аж гнуцца дошкі на стале:
I агуркi, i бульба ў місцы,
Ляжыць, як дзіцятка ў калысцы,
Талерка с тлустым селядцом,
Збанок глiняны з малаком,
Яечня з салам спеў вядзе,
Нат мед у сотах для мяне.
Гамонка за сталом цячэ,
Я засынаю, па шчацэ
Чыесцi вусны казытнулi,
То пэўна бацька, цi матуля,
А веска ўсе гудзе, як вулей…
 
То ўсе былое - успамiны,
А я, тым больш мая краiна
Не раз другi згадалi вечар,
Калi вiльготны цеплы вецер
Прынес на родную старонку:
Плутонiй, цэзiй, ёд i стронцый,
I хмару чорную бяды.
Ды мы не ведалi тады,
Што будзе з вескамi, з людзьмi,
Бяду часовай успрымалi,
Яе размах не распазналi.
З тае пары прайшлi гады
Вясна прыходзiць як заўжды.
Але не радасць, сум нясе
I вескi гiнуць пакрысе.
Ля хат здзiчэлi ружы - кветкi,
Маўчаць - панурыя палеткi,
Лугі, што хмызам параслі
Даўно няма нідзе раллі..
Праскача прыцемкам зайчыха,
Туман пасцелiцца сiвы,
Ды вые воўк самотна, цiха:
«Ну, дзе вы людзi, лiха, лiха
Пануе там, дзе вы жылi».