В ожидании Мая...

Са  зборніка  “Косаўскі  зшытак”.
 
"Ў  чаканні  Мая"...
     ** *  **
У  мілы  Кут
прыеду  ў  Мае…
За  стол  прысяду,
ля  калодзежа.
І  мая  антонаўка  старАя –
ў  шчакУ  мне  ткнецца  асцярожна…
 
Як  маці, ўмершая, прывеціць…
І  памаўчыць  са  мною, стомлена…
Бо  я – прыехаў,
ў  лепшы  Кут  на  Свеце.
Мой  Дом  сустрэў  мяне, здаволены…
 
СачАць  за  мною  вокны-вочы…
Шпакі  гамоняць  на  шпакоўне…
Сусед, павольна  ў  двор  мой  крочыць –
сустрэчай  першаю, на  сёння…
 
З  гарачай  кавай, з  цыгарэткамі –
вяртальны  Час, з  размовай  простай.
І  вось  Душа  ужо  сагрэта…
СтарОе  сэрца  б’ецца  ўдосталь.
 
Бо  я – вярнуўся,
ў  Кут  свой  лЮбы,
дзе  ўсё  да  дробязей  вядома…
Жыццё  аднолькава, усЮды…
Душа  ж  ляціць – да  косаўскага  Дома…
*+*
9 сакавіка 2015 г.  Уначы…