Свидетель
Са зборніка “Косаўскі зшытак”.
СВЕДКА.
Стаміўся Вечар –
Ноч яго пагнала спаць…
І я унукаў – гойсаць хопіць !
А сэрца – б’ецца, не магу стрымаць –
здаецца, зараз лопніць !
А ў небе зоркі зіхацяць…
Сапяць у ложках ўнукі-дзетвара…
Няхай ім сніцца добрае якое…
А я пайшоў да камянюкі, ля двара.
Прысеў – каб сэрца паўспакоіць.
Валун-камЕнь…
Занёс яго сюды –
аж з Поўначы, якісьці ледавік.
Ляжыць…
Што для яго мае гадЫ…
Прайшлі стагоддзі – а ён тут, ня знік.
Маўклівы сведка ўсіх Часін,
людскіх НарОджанняў, і Сьмерцяў…
Застаўся тут…
І што ён тут знайшоў ?
Ўчапіўся – трактарам ня здзерці.
Ляжыць, і беражэ цяпло,
што днём наваўбіраў ад сонца –
каб мне у сэрца лекамі цякло...
І шчэ каму,
пасля мяне – бясконца.
Жыве ён тут – а не ляжма ляжыць.
Я думкамі дзялюся з Ім, пакрыху.
І ноч – каля мяне прыціхла….
І – зоркі, сталі з сэрцам гаварыць…
*+*
26 лютага 2015 г.
СВЕДКА.
Стаміўся Вечар –
Ноч яго пагнала спаць…
І я унукаў – гойсаць хопіць !
А сэрца – б’ецца, не магу стрымаць –
здаецца, зараз лопніць !
А ў небе зоркі зіхацяць…
Сапяць у ложках ўнукі-дзетвара…
Няхай ім сніцца добрае якое…
А я пайшоў да камянюкі, ля двара.
Прысеў – каб сэрца паўспакоіць.
Валун-камЕнь…
Занёс яго сюды –
аж з Поўначы, якісьці ледавік.
Ляжыць…
Што для яго мае гадЫ…
Прайшлі стагоддзі – а ён тут, ня знік.
Маўклівы сведка ўсіх Часін,
людскіх НарОджанняў, і Сьмерцяў…
Застаўся тут…
І што ён тут знайшоў ?
Ўчапіўся – трактарам ня здзерці.
Ляжыць, і беражэ цяпло,
што днём наваўбіраў ад сонца –
каб мне у сэрца лекамі цякло...
І шчэ каму,
пасля мяне – бясконца.
Жыве ён тут – а не ляжма ляжыць.
Я думкамі дзялюся з Ім, пакрыху.
І ноч – каля мяне прыціхла….
І – зоркі, сталі з сэрцам гаварыць…
*+*
26 лютага 2015 г.