Одинокая независимость.
АДЗіНОКАЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ.
Падаў ліст…
Яго матляла ветрам ?
Ці ён сам лавіў яго парывы ?
Адзінокі восеньскі маэстра,
дырыжор сімфоніі, з надрывам…
Падаў ліст…
Круціў вар’яцкі танец,
ў беларускім небе шэрым.
Незалежны восеньскі іспанец
смактаваў уласнае балера…
Ён трымаўся,
колькі мог трымацца.
Ён – апошні…
Ён быў моцны самы…
І не хоча зараз апускацца,
і жыццё закончыць пад нагамі…
*+*
У лістападзе...