Белая лілея

Белая лілея на вадзе
Пазірала ў вочы мае ўранні.
Я на кветку сцішана глядзеў,
Марыў аб вясне і аб каханні.
У цябе лілеі той пагляд,
Што пачуцці шчырасцю кранае.
Ты ў душы цвіцеш, нібыта сад,
Дзе ліецца музыка жывая.
 
Прыпеў.
Я цябе лілею, на руках нясу,
Як надзей лілею, чыстую красу.
Мне спявае вецер і шапоча гай:
Прыгарні лілею, сэрцам пакахай.
 
Сцелецца над хвалямі матыў,
Што спяваў рацэ світанак ранні:
Белая лілея -- гэта ты.
Ты мая пяшчота і каханне.
Я цябе сцяжынкаю нясу,
Водар спелых вуснаў удыхаю.
Адгані паглядам шчырым сум,
Прашапчы мне ціха: я -- кахаю.
 
Прыпеў. (паўтор 2 разы).
Я цябе лілею, на руках нясу,
Як надзей лілею, чыстую красу.
Мне спявае вецер і шапоча гай:
Пацалуй лілею, сэрцам пакахай.