Мой край

Мой край
У штодзенных турботах прайшло цеплае лета
I прысела на плоце восень-рыжа кабета.
Аглядае руплiва сенажацi, палеткi –
Як пакошаны нiвы, дзе апошнiя кветкi,
Чым павеяла з гаю, бо ўжо хутка сняжынкi
Паляцяць па-над краем i засыплюць сцяжынкi.
Уцяпляючы вокны ў кожнай хаце жанчыны,
Убяруць усю веску ў чырвань ягад калiны,
А пры першых морозах у святочных уборах
Пашыбуюць дзяўчаты на балота за борам.
Снег там белы пабраўся з журавiн прыгажосцю,
Да сябе на вяселле запрашаючы ў госцi.
 
…Краю любы мой, родны, я табе пажадаю
Каб квiтнеў год ад году i не зведаў адчаю,
Каб цябе не тапталi боты лютых чужынцаў,
Радасць,шчасце лунала на шляхах i гасцiнцах.