Маладзiк i Зорка
( байка)
Летняй ночкай Маладзiк выйшаў прагуляцца.
Зорку пекную спаткаў, пачаў заляцацца.
Ен i гэтак, ен i так ля яе тапоча,
Зорка ганарыстая нат зiрнуць не хоча.
- Адыйдзiся ад мяне, дурань непрывабны,
Тонкi, гнуткi i крывы ды яшчэ й нахабны.
У люстэрка на сябе паглядзiся, блазень,
Ну, якi з цябе жанiх – рогi вунь вылазяць.
Грошы дзе твае, скажы, кiшэня з прарэхай,
Згiнь,нячысцiк,адыйдзi, не ўвядзi да грэху.
Што тут зробiш. Маладзiк, крыху пажурыўся,
З непрыкметнай, сцiплаю Зоркай ажанiуся.
У турботах час ляцей, дзень змяняўся ночкай
Вось сямейка прыбыла – ужо тры сыночки.
Узмужнеў Маладзiчок, у Мiнiстэрстве Боскiм
Крэсла добрае займеў, стаў зусiм не простым.
Мажны, важны,кожны рух – увасабленне сiлы,
Пад началам клеркаў штат…- поўня наступiла.
Вось аднойчы вечарком ен, надзьмуўшы рыла,
У каляснiцы залатой мчаў по небасхiлу.
Ды знянацку (Божа ж мой, ой, ратуй, анелак!)
Зорка быўшая яго кiнулась пад колы.
- Любы, родны, дарагi, з ранку да змяркання
Марыла табе сказаць пра свае каханне…
Так свяцiўся Маладзiк пад яе гамонку,
Што забыўся на усе – пра дзяцей, пра жонку.
Пацякло ў яго жыцце,не жыцце, а казка,
Пакуль грошыкi былi, то была i ласка.
Кожны вечар Маладзiк Зорку ў каляснiцу
I ў нябесны рэстаран, каб папiць вадзiцы.
Пагулянка там iшла, што нябесы трэслiсь,
Ды нядоуга так было, не ўтрымауся ў крэсле.
Бог прачуў, што ад яго былога майстэрства
Не засталася анi, выпер з Мiнiстэрства.
Што тут, людцы, пачалось, Зорка як сшалела,
Маладзiк знiякавеў - з твару зпаў i з цела.
- Каб цябе, мой дарагi, лiхаманка трэсла,
Ты мне лепей адкажы –грошы дзе,дзе крэсла?
Каляснiцу у цябе i тую адабралi,
Што за ўмовы для мяне, для такое кралi.
Ты цяпер, каханы мой, мне ужо не роўня,
Адшукаю для сябе я другую поўню.
------------------------------------
Спадары Маладзiкi, лек ад лiхаманкi -
Думаць, што кахаюць Зоркi – ваш партрэт цi рамку.