Пасьля падарожжа ў Магілеў

Няхай жыве горад Магілеў!
Як Менск ты стаў мне родным.
Тут адчуваю сябе як у краіне сноў,
Жыць тут лічу па-сапраўднаму годным.
 
Пляваць мне на тых якія кажуць мне,
Што тут "Рускі сьвет" нібы асеў.
Я размаўляў,чуў ад тутэйшых людзей
Зь іх быць пад Расеяй ніхто б не хацеў.
 
Нездарма "клятым" горад будзе,
Анафэма царквой зь яго дасюль не зьнята,
Бо помняць з усходу паўстаньне тое*
Як тут маскавітаў парубілі зацята.
 
Былая веліч зноў тут паўстае,
І хоць дзесь яшчэ савецкасьць выпаўзае,
Але веру прыйдзе дзень і час
І славай гэтае месца зазьзяе.
 
*Сярод момантаў гісторыі Магілева есьць момант гарадскога паўстаньня,калі падчас вайны Масковіі (так называлі гэтую краіну да 1721г.,пакуль цар Петр І не увеў новае лацінізаваную назву)Рэччу Паспалітай (Rzeczpospolita-
супольная дзяржава Каралеўства Польскага (Królewstwo Polskie) разам з Вялікім Княствам Літоўскім (поўная назва Вялікае Княства Літоўскае,рускае і жамойтскае(жмудскае ці жмудзінскае) існавала пасьля заключэньня Люблінскай вуніі (Unia Lubelska) 1569-1795гг.) 1654-1667гг. сярод момантаў есьць такі як паўстаньне ў Магілеве 1661г.