Вецер круціцца ,знарок.
Вецер круціцца ,знарок
Шапаціць у лісцях...
Ці знайду жыцця урок
Ў кніжках летапісных?
Мы маглі б шчасліва жыць,
З доляй не сварыцца,
Хоць яна умее кпіць,
Ды,як ёй скарыцца?
Розных позіркаў мільён--
Твой шукаць гатова.
Ночка ціхая на клён
Легла ,як абнова.
Месяц пільненька сачыў
Звечара да рання,
Як салодка уначы
Спіць маё каханне.