Між намі падман і растанне.
На плечы кладзеш абяцанні,
У іх я не веру цяпер.
Твой голас, што зваў на спатканні,
Ўва мне пасяліў недавер.
Калісь чараваў голас гэты
І сэрца аж млеле ў грудзях.
Ты ласкі дарыў,як букеты--
Надзея была на працяг.
...Званок.Недарэчнасць пытанняў.
Я паўзу у словах лаўлю.
Між намі падман і растанне,
І гэты прысуд:" НЕ ЛЮБЛЮ!"